Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Раздзелы сайта

Галоўная

Літаратурна-творчае аб'яднанне "Сцяжынка"

Литературно-творческое объединение

“Сцяжынка”

Сцяжынкі будучыні светлай

Натхняюць душу песняра,

İ шмат цудоўных, шчырых вершаў

Ліецца з-пад яго пяра.

Кіраўнік – Пашчэня Алена Аляксандраўна (+375295008217)

Куратар Нiкⅰцⅰна Жанна Альбертаўна (+375291241959)

Літаратурнае аб’яднанне «Сцяжынка» − 8 чалавек

 

Літаратурнае аб’яднанне «Сцяжынка» − гэта

  • тэарэтычныя і практычныя заняткі;
  • выставы творчых работ навучэнцаў;
  • знаёмства з жыццём і творчасцю пісьменнкаў і паэтаў;
  • літаратурныя гульні, віктарыны;
  • літаратурна-музычныя вечарыны;
  • сустрэчы са знакамітымі майстрамі слова;
  • майстар-класы вядомых паэтаў;
  • напісанне і абмеркаванне ўласных тэкстаў

ОСЕННИЙ ТВОРЕЦ

 

Осень очень красива собой.

И листом и жёлтым, и красным

Она ярка, как будто слепой

Случайно разлил свои краски.

 

‒ Что же ты такой неуклюжий?

Ты наделал повсюду яркие лужи!

Кто будет их убирать за тобой?

‒Нет, не нужно, они красивы, постой!

 

Листья летят с деревьев и крыш

Один из них поднимает малыш.

Он рад своей находке из краски,

Что разлил неуклюжий в маске.

 

Его не знает никто из вас,

А он делает счастливыми нас.

Осень ‒ палитра красок.

И создал для нас её Он,

Неизвестный, слепой,

Но красивый душой.

 

Альтман Сабрина

 

 

Дзе пачынаюцца вытокі?

Аб гэтым я вам так скажу:

З парога Трасцянецкай школы,

Куды вас у госці запрашу.

 

Утульная яна такая:

Драўляны стан, квяцісты двор.

Са шчырай радасцю вітае

Бацькоў і вучняў зноў і зноў.

 

Вядомая яна ў народзе:

Вучыліся яшчэ дзяды.

Ёй сёння больш як за стагоддзе,

Хай доўжацца яе гады!

 

Вайна кранула сцены школы,

Ι шмат загінула людзей.

Былі і здзекі, і забойствы,

Мы не забудзем тых падзей.

 

Ахвярам Трасцянца прысвечана

У нашай школе Памяці Сцяна.

Завешчана героямі навечна нам,

Каб зноў не паўтарылася вайна.

 

Гурток «Мой край» працуе ў школе,

Шукае сведкаў тых падзей,

Шмат інфармацыі збірае.

Экскурсіі праводзіць наш музей.

 

Ι абеліск мы даглядаем ,

Ι дрэвы ў парку, што раней

Настаўнікі садзілі самі

У гонар памяці людзей.

Стагоддзе рыхтавала школа

Людзей сумленнных, здольных жыць.

Збіраемся намаляваць сузор҆ е,

Нам есць каго ў ім злучыць.

 

Алена ў «Тодэсе» танцуе,

Ларыса доктарам працуе,

Дзяніс ‒ пілот,

дызайнер ‒Маша.

 

Алёша ‒ у спорце слава наша:

За межамі перамагаў,

Краіне ўзнагароды даў.

Сяргей ‒ саветнік ў Кітаі,

А Дзіма першы кубак мае.

 

Шмат вучняў школу праслаўляюць.

Ι з гонарам я вам скажу:

«Я ‒ вучань Трасцянецкай школы,

Ι гэтым вельмі даражу!»

 

Бабкевіч Ιлля

Мэты работы ў 2024/2025 навучальным годзе

1. Развіццё ўсебакова развітай асобы навучэнца ў працэсе дадатковай адукацыі, пазакласснай і пазашкольнай работы.

2. Развіццё творчых здольнасцей навучэнцаў; прыцягненне іх да ўдзелу ў творчых конкурсах, праектах, форумах.

3. Выхаванне любові да роднай мовы і роднай культуры.

 

Задачы:

  1. Арганізацыя творчай дзейнасці навучэнцаў.
  2. İнтэграцыя вучэбнай і пазаўрочнай дзейнасці, правядзенне творчых мерапрыемстваў розных формаў.
  3. Знаёмства з культурай і мастацтвам беларускага народа, роднага краю.
  4. Выяўленне і аб’яднанне аматараў паэзіі і прозы, чытальнікаў, юных паэтаў і празаікаў, садзейнічанне працэсу іх творчага развіцця.
  5. Стварэнне ўмоў для правядзення вольнага часу ізносін моладзі, папярэджанне безнагляднасціі праванарушэнняў.
  6. Выпрацоўка норм культурных зносін падлеткаў паміж сабой.